Інфармацыйная група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Капшуля сустрэлася з калектывам філіяла "Лепельскі МКК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат"

05.03.2025

Інфармацыйная група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Капшуля сустрэлася з калектывам філіяла "Лепельскі МКК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат"

Сустрэча прайшла ў рамках адзінага дня інфармавання "Вынікі пяцігодкі, якая завяршаецца, як аснова стратэгіі паспяховага развіцця нашай краіны".

У рабоце групы прынялі ўдзел начальнік ЗАГСа Алена Бельская, начальнік аддзела занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталля Азаронак, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Лепельскага райвыканкама Алена Серабро, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Алена Скур'ят, а таксама галоўны ўрач УАЗ "Лепельская абласная псіхіятрычная бальніца" Аляксандр Капытоў.

Спікеры падрабязней спыніліся на выніках пяцігодкі ў сацыяльнай сферы Лепельскага раёна. Таксама члены групы далі кампетэнтныя адказы на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.