Інфармацыйна-прафілактычны праект "Маладзёжны шчыт"

07.08.2025

Інфармацыйна-прафілактычны праект "Маладзёжны шчыт"

Член камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дорахава Крысціна правяла прэзентацыйную сустрэчу ў рамках інфармацыйна-прафілактычнага праекта "Маладзёжны шчыт".

Сустрэча адбылася з працоўнай моладдзю ААТ "Лепельскі рамонтна-механічны завод".

У ходзе сустрэчы ўзнімаліся пытанні па прадухіленні збыту і ўжывання наркотыкаў. Таксама моладзі былі растлумачаны нормы адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ў рамках заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства накіравана на супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркатычных рэчываў і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі.