Інфармацыйна-прафілактычны праект "Маладзёжны шчыт"

03.04.2025

Інфармацыйна-прафілактычны праект "Маладзёжны шчыт"

Член камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дарахава Крысціна правяла прэзентацыйную сустрэчу ў рамках інфармацыйна-прафілактычнага праекта "Маладзёжны шчыт".

Сустрэча адбылася для вучняў 10 -11 класаў ДУА "Сярэдняя школа № 3 г. Лепеля".

У ходзе сустрэчы ўзнімаліся пытанні па прадухіленні збыту і ўжывання наркотыкаў. Таксама навучэнцам былі растлумачаны нормы адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ў рамках заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства накіравана на супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркатычных рэчываў і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі.