Інфармацыйна-прафілактычны праект "Маладзёжны шчыт"

07.04.2025

Інфармацыйна-прафілактычны праект "Маладзёжны шчыт"

Член камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дорахава Крысціна правяла прэзентацыйную сустрэчу ў рамках інфармацыйна-прафілактычнага праекта "Маладзёжны шчыт". Сустрэча адбылася для вучняў 5 -11 класаў ДУА "Заслонаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна". У ходзе сустрэчы ўзнімаліся пытанні па прадухіленні збыту і ўжывання наркотыкаў. Таксама навучэнцам былі растлумачаны нормы адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ў рамках заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства накіравана на супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркатычных рэчываў і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі.