Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
06.01.2026
Інспекцыя МПЗ Лепельскага раёна інфармуе плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход
Уведзены штомесячны мінімальны памер падатку на прафесійны даход у суме 45 беларускіх рублёў (уступае ў сілу з 1 ліпеня 2026 г.).
З 1 студзеня 2026 года адменены падатковы вылік па падатку на прафесійны даход у памеры 2000 беларускіх рублёў, які раней прадастаўляўся фізічным асобам, якія ўпершыню прымяняюць названы рэжым падаткаабкладання. Дадзены вылік быў прадугледжаны на пачатковым этапе ўвядзення новага спецыяльнага рэжыму падаткаабкладання ў мэтах стымулявання прымянення падатку на прафесійны даход і выканаў сваю функцыю.
Пашыраны пералік падстаў, па якіх падатковы орган спыняе прымяненне плацельшчыкам падатку на прафесійны даход. Да ліку такіх падстаў адносiцца нявыплата плацельшчыкам тры разы запар вылічанага падатку на прафесійны даход ва ўстаноўленыя тэрміны выплаты. Пры гэтым такі плацельшчык зможа паўторна пачаць прымяненне падатку на прафесійны даход толькі праз шэсць месяцаў (уступае ў сілу з 1 ліпеня 2026 г.).
Больш падрабязна на афіцыйным сайце
Міністэрства па падатках і зборах
Рэспубліка Беларусь
https://nalog.gov.by/clarifications/comments/33519/