Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
17.07.2025
Інспекцыя МПЗ па Лепельскім раёне паведамляе
У мэтах спрашчэння працэсаў рэалізацыі тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі, і недапушчэння стварэння чэргаў у гандлёвых аб'ектах унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 № 924/16 "Аб выкарыстанні касавага і іншага абсталявання пры прыёме сродкаў плацяжу".
З 1 ліпеня 2025 года ў дачыненні да тавараў, маркіраваных уніфікаванымі кантрольнымі знакамі (алей, кава, чай, безалкагольныя напоі і іншыя) скасавана неабходнасць счытвання на касавым абсталяванні, вядзення дыферэнцыраванага ўліку, перадачы інфармацыі аб рэалізацыі такіх тавараў у сістэму кантролю касавага абсталявання.
Для тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі (малочная прадукцыя, абутак, шыны і асобныя тавары лёгкай прамысловасці (верхняя вопратка, бялізна сталовая, пасцельная і кухонная), абавязак па сканаванні сродка ідэнтыфікацыі і перадачы інфармацыі ў СККА захоўваецца.
Больш падрабязна на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
https://nalog.gov.by/clarifications/comments/31452/