Вядома, што жыццё і здароўе чалавека з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю. Але сітуацыя з вытворчым траўматызмам не губляе сваёй актуальнасці

02.12.2025

Вядома, што жыццё і здароўе чалавека з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю. Але сітуацыя з вытворчым траўматызмам не губляе сваёй актуальнасці

Згодна з распараджэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 20 лістапада 2025 года № 266р у арганізацыях аграпрамысловага комплексу, размешчаных на тэрыторыі Лепельскага раёна, у перыяд з 24 лістапада па 14 снежня праводзіцца месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы ў перыяд зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы.

У гэты перыяд асноўная ўвага сканцэнтравана на захаванні работнікамі вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны, выкананні патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Будуць праведзены маніторынгі ўмоў працы, ажыццёўлены кантроль за арганізацыяй бяспечнай вытворчасці работ па рамонце транспартных сродкаў і іх выпускам на лінію, за бяспечным выкананнем работ з павышанай небяспекай, допускам работнікаў да выканання работ, правядзеннем інструктажоў па ахове працы, за прымяненнем работнікамі сродкаў індывідуальнай абароны, наяўнасцю спраўных інструментаў і г. д.

Выконваючы патрабаванні заканадаўства аб ахове працы, можна не толькі пазбегнуць няшчасныя выпадкі, але і зрабіць умовы працы работнікаў здаровымі і бяспечнымі.