Які сярэдні ўзрост бацькоў на Лепельшчыне, паведамілі ў аддзеле ЗАГС райвыканкама

21.10.2024

Які сярэдні ўзрост бацькоў на Лепельшчыне, паведамілі ў аддзеле ЗАГС райвыканкама

...А таксама даведаліся - узрост самага маладога і самага "вопытнага" бацькі і іншую цікавую статыстыку!

На 15 кастрычніка ў Лепельскім раёне з'явілася на свет 114 дзетак: 58 хлопчыкаў і 56 дзяўчынак. 35 маладых тат сталі бацькамі ўпершыню, у 47 мужчын нарадзілася другое дзіця і 32 бацькі сталі шматдзетнымі (3 і больш дзяцей). Сярэдні ўзрост бацькоў - 31 год, самы малады тата – 21 год, самы "вопытны" — 46 гадоў. Часцей за ўсё хлопчыкаў называлі імёнамі Міхаіл, Іван, Максім і Раман. А самыя рэдкія ў 2024 годзе мужчынскія імёны - Макар, Ціхан, Леў, Мірон і Серафім.