Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
08.09.2023
Юныя лепельчанкі правялі майстар-клас гульні ў класічныя шахматы ў Дзень горада для ўсіх жадаючых
Шахматныя прынцэсы нашага горада (прынцэса Таісія і прынцэса Сафія)), вось ужо чацвёрты год у дзень нараджэння нашага горада даюць майстар-клас гульні ў класічныя шахматы ўсім жадаючым лепельчанам. Прыемна, што паток жадаючых памерацца сіламі ў старажытнай індыйскай гульні з сённяшнімі лідэрамі горада ад года да года расце і па колькасці жадаючых і па ўзросце.
Шахматы - гэта бясконцыя практыкаванні для розуму, які развіваюць разумовыя здольнасці, якія выкарыстоўваюцца на працягу ўсяго жыцця, такія як: канцэнтрацыя, крытычнае мысленне, абстрактнае мысленне, вырашэнне праблем, распазнаванне вобразаў, стратэгічнае планаванне, творчасць, аналіз, сінтэз і ацэнка... І ўсяму гэтаму дзяўчаты вучацца ўжо не першы год у Лепельскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі ў аб'яднанні «Шахматы» (трэнер Радзько В.М.). Усё на свеце не дарма, як спяваецца ў песні, і мы яшчэ не аднойчы пачуем іх імёны у калонцы «Яны ўслаўляюць Лепельшчыну».