Да маладзёжнага праекта "Паштоўка.БЕЛ" далучыліся сёння лепельчане

21.01.2025

Да маладзёжнага праекта "Паштоўка.БЕЛ" далучыліся сёння лепельчане

Праект нагадае юным грамадзянам нашай краіны аб іх канстытуцыйным выбарчым праве, грамадзянскай адказнасці і перыядзе правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Арганізатарамі праекта выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Цэнтральная выбарчая камісія, Міністэрства інфармацыі і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі праз Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта".

Да 24 студзеня ва ўсіх рэгіёнах краіны на мерапрыемствах БРСМ кожны жадаючы зможа запоўніць паштоўку, а затым абсалютна бясплатна без маркі альбо канверта накіраваць яе свайму адрасату на тэрыторыі Беларусі.