Кадравае прызначэнне: дырэктарам філіяла "Лепельскі хлебазавод" ААТ "Віцебскхлебпрам" прызначаная Таццяна Дзятко

06.01.2026

Кадравае прызначэнне: дырэктарам філіяла "Лепельскі хлебазавод" ААТ "Віцебскхлебпрам" прызначаная Таццяна Дзятко

Новага кіраўніка калектыву сёння прадставілі кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, а таксама першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер ААТ "Віцебскхлебпрам" Аляксандр Каралёў

Старшыня райвыканкама павіншаваў Таццяну Аляксандраўну з новай пасадай і ў сваім выступленні закрануў пытанні далейшага развіцця прадпрыемства.

- Вам трэба будзе прымножыць лепшыя традыцыі, назапашаныя прадпрыемствам, і весці калектыў хлебазавода да новых, яшчэ больш высокіх і амбіцыйных мэт. Поспехаў! - пажадаў Міхаіл Леанідавіч. Таццяна Дзятко, у сваю чаргу, падзякавала кіраўніцтву раёна і галаўнога прадпрыемства за аказаны давер:

- Вывучыць ініцыятыву завадскіх спецыялістаў, прааналізаваць прапановы і выпрацаваць сваю стратэгію развіцця, захоўваючы лепшае і даючы месца новаму, - такія планы. Акцэнт будзе зроблены на вытворчасць, - адзначыла Таццяна Аляксандраўна.