Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
04.02.2025
Як мы ўжо паведамлялі, у Маскве ў гэтыя дні праходзіць 32-я міжнародная выстава прадуктаў харчавання, напояў і сыравіны для іх вытворчасці "Прадэкспа"
На выставе прадстаўлены прадукты харчавання з усяго свету: ад базавых прадуктаў і напояў на кожны дзень да вытанчаных далікатэсаў, а таксама арганічнае, спартыўнае харчаванне, для здаровага ладу жыцця, халяль, кашэр, экзатычныя прадукты.
У рамках выставы прадстаўлена экспазіцыя беларускіх вытворцаў Made in Belarus, дзе са сваёй прэзентацыйнай пляцоўкай разгарнуліся і нашы землякі - прадстаўнікі філіяла "Лепельскі МКК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат".
Тут наша "Лепелька" пазнаёміць са сваёй унікальнай прадукцыяй, правядзе шэраг перамоў, у тым ліку з кіраўнікамі гандлёвых сетак, дзеючымі і патэнцыяльнымі гандлёвымі партнёрамі Расіі, а таксама з прадстаўнікамі бізнес-колаў далёкага і блізкага замежжа.
Жадаем паспяховай работы лепельчанам.
#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ