Як прайшоў рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен на Лепельшчыне?

02.02.2026

Як прайшоў рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен на Лепельшчыне?

31 студзеня ў Беларусі каля 58,5 тыс. навучэнцаў прынялі ўдзел у рэпетыцыйным цэнтралізаваным экзамене – поўнай "прагонцы" выніковых выпрабаванняў для XI класаў. У Лепельскім раёне прынялі ўдзел 143 чалавекі з 6 устаноў адукацыі.

Пунктам здачы РЦЭ ў Лепелі стаў Лепельскі аграрна-тэхнічны каледж.

Усяго ў Беларусі рэпетавалі экзамен па 15 прадметах. У тройцы лідэраў у Лепелі – руская мова, матэматыка і біялогія.

Вынікі кантролю ведаў з'явяцца на сайце РІКВ на працягу 14 дзён. Наперадзе ў абітурыентаў яшчэ ёсць некалькі месяцаў для работы над памылкамі. Галоўнае – памятаць, што падрыхтоўка пачынаецца не ў дзень экзамену, а задоўга да яго.

Дадзенае мерапрыемства дазволіла школьнікам не толькі ацаніць свае веды па выбраных прадметах, але і псіхалагічна падрыхтавацца да выпрабавання. Зразумець, што экзамен — гэта не толькі стрэс, але і наглядны вынік ведаў і работы над сабой.