Кандыдатура Наталлі Марковіч вылучана ў члены Савета Рэспублікі

19.03.2024

Кандыдатура Наталлі Марковіч вылучана ў члены Савета Рэспублікі

Сёння на сумесным пасяджэнні прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта разгледзелі пытанне аб вылучэнні кандыдата ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.

Удзел у пасяджэнні прыняў запрошаны прадстаўнік абласной улады - Вячаслаў Дурноў, намеснік старшыні аблвыканкама.

Дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў, актывам раёна ў члены Савета Рэспублікі была вылучана кандыдатура Марковіч Наталлі Мікалаеўны, старшыні Ушацкага раённага Савета дэпутатаў, члена Беларускай партыі «Белая Русь».

Дэпутаты аднагалосна прагаласавалі «ЗА» дадзеную кандыдатуру.