Канструктыўны дыялог

11.12.2020

Канструктыўны дыялог

Па ўсёй краіне працуюць грамадскія прыёмныя, куды людзі звяртаюцца са многімі пытаннямі - і асабістымі, і тычачымiся грамадскага жыцця. Тэматыка вельмі разнастайная. Такая форма работы добрая тым, што ёсць магчымасць выслухаць розныя пункты гледжання, думкі і выявіць праблемы, для вырашэння якіх неабходна у тым ліку ўнясенне карэкціровак у заканадаўства.

Сёння любая праблема можа быць вырашана, прычым дыялог можна правесці без павышаных эмоцый. Трэба думаць, па якім шляху рухацца далей. Грамадскія прыёмныя і прайшоўшыя дыялогавыя пляцоўкі - выдатная форма, каб у спакойнай абстаноўцы адказваць на пытанні, акумуляваць прапановы, каб вырашаць іх у працоўным парадку або праводзіць на заканадаўчым узроўні.

Агучаныя ініцыятывы будуць прадстаўлены да абмеркавання на Усебеларускім сходзе, які пройдзе ў наступным годзе.

Лепельская раённая грамадская прыёмная ажыццяўляе збор паступаючых ад насельніцтва грамадска-значных ініцыятыў па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і іншым актуальным праблемам краіны і рэгіёнаў.

Грамадская прыёмная працуе 2 разы на тыдзень (аўторак, чацвер з 16.00 да 20.00) па адрасе: г. Лепель, вул. Ленiнская, 3.

Для зручнасці жыхароў у Лепельскай раённай грамадскай прыёмнай устаноўлена тэлефонная лінія (8-02132) 6 84 32. Званкі прымаюцца падчас працы грамадскай прыёмнай па аўторках і чацвяргах з 16.00 да 20.00.