Кажаце мамам пяшчотныя словы...

15.10.2024

Кажаце мамам пяшчотныя словы...

Прыгожым і незабыўным атрымаўся вячэрні святочны канцэрт "Гаварыце мамам пяшчотныя словы", падрыхтаваны педагогамі і навучэнцамі Лепельскай ДШМ.

Гучалі шматлікія словы падзякі, захаплення, павагі і кахання. Артысты парадавалі яркімі вакальнымі і танцавальнымі нумарамі. На працягу ўсяго канцэрта ў зале панавала незвычайная атмасфера кахання і цеплыні, бо мама – гэта самы дарагі і блізкі чалавек, без якога наша жыццё не было б такім радасным!