Кожнаму з нас прыемна крочыць па вуліцах і назіраць, як раённы цэнтр вясной абнаўляецца і вітае ўсіх нас чысцінёй і свежасцю

13.03.2025

Кожнаму з нас прыемна крочыць па вуліцах і назіраць, як раённы цэнтр вясной абнаўляецца і вітае ўсіх нас чысцінёй і свежасцю

І мы ўсе разумеем, што гэта заслуга работнікаў КУВП "Бароўка"

У прыватнасці, рабочых па добраўпарадкаванні можна бачыць як на галоўных вуліцах, так і на ўскраіне горада, у сельскіх населеных пунктах.

Вось, напрыклад, днямі ўдалося заспець Паўла Шынкевіча, Віталя Вашкевіча і Аляксандра Арлова, а таксама кіроўцу Віталя Ляха ў вёсцы Забароўе. Мужчыны рабiлі замену плота на мясцовых могілках. Адначасова і акультурвалі святое месца: высякалі кусты, прыбіралі тэрыторыю.

Сёння мужчыны працуюць тут, а заўтра іх можна сустрэць на гарадскіх вуліцах, дзе яны робяць ямачны рамонт, абнаўляюць дарожную разметку, выконваюць іншую работу.

Работнікі з гонарам адзначаюць, што ім прыемна бачыць вынік сваёй працы на вуліцах горада і вёсак, бо наш край становіцца чысцей і прыгажэй дзякуючы іх намаганням.