Ход электаральнай кампаніі абмеркавалі сёння ў прыватным гандлёвым унітарным прадпрыемстве "Гасцявы двор"

23.01.2025

Ход электаральнай кампаніі абмеркавалі сёння ў прыватным гандлёвым унітарным прадпрыемстве "Гасцявы двор"

У рамках работы інфармацыйна-прапагандысцкай групы з калектывам сустрэліся намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Мікалай Латышаў і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Алена Пруская.

-У мяне да вас просьба: калі будзеце прымаць рашэнне аб тым, за каго галасаваць, зыходзіце, перш за ўсё, з уласных інтарэсаў, а не чыіх-небудзь саветаў, падказак і меркаванняў. Зыходзіце з таго, што добрае рашэнне дасць для вас, вашых бацькоў і дзяцей, - звярнуўся да прысутных М. Латышаў.

Алена Пруская завастрыла ўвагу на асноўных момантах электаральнай кампаніі, распавяла пра асаблівасці яе правядзення ў нашым раёне.

Таксама Мікалай Віктаравіч спыніўся на выніках развіцця Лепельскага раёна ў 2024 годзе і перспектывах будаўніцтва і добраўпарадкавання на 2025 год.

Работнікі прадпрыемства задалі пытанні, на якія атрымалі кампетэнтныя адказы.