Кіраўнікі розных канфесій сабраліся ў Лепельскім райвыканкаме для абмеркавання перспектыў развіцця супрацоўніцтва

20.12.2023

Кіраўнікі розных канфесій сабраліся ў Лепельскім райвыканкаме для абмеркавання перспектыў развіцця супрацоўніцтва

У Рэспубліцы Беларусь у міры і згодзе жывуць вернікі розных рэлігій. На тэрыторыі раёна зарэгістраваны 28 абшчын 6 канфесій. - Сацыяльнае служэнне царквы - адзін з напрамкаў дзейнасці любой абшчыны. Вельмі важна, што ў гэтым пытанні ў нас ёсць паразуменне, - адзначыў Віктар Азаронак, старшыня раённай камісіі садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі ўзаемадзеянні ў пытаннях выхавання насельніцтва, супрацьдзеяння дэструктыўнаму ўплыву, добраўпарадкавання роднага горада.