Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
05.03.2021
Кіраўніцтва Лепельскага раёна адрасавала віншаванне жанчынам Лепельшчыны з 8 Сакавіка
Дарагія жанчыны Лепельшчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым святам - Міжнародным жаночым днём. Выдатна, што адзначаем мы яго менавіта ў пачатку вясны. Гэты дзень увасабляе каханне, мару і надзею.
Ва ўсе часы вы, дарагія жанчыны, даеце нам сілы для нашых здзяйсненняў, дорыце нам свой клопат і веру ў нашы магчымасці. Дзякуй вам за ўсё, што вы робіце для нас, для сям'і, для дзяцей.
Мы захапляемся вашым жыццёвым аптымізмам, энергіяй, уменнем спалучаць працу і прафесійныя дасягненні з дзіўнай жаноцкасцю і абаяннем.
Жадаем вам міру і дабрабыту, поспехаў, сонечнага настрою і ўсмешак! Няхай у вашых сэрцах заўсёды будзе квітнеючая вясна, а кожны дзень азораны шчасцем і каханнем!
З павагай,
Старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта М.Л.Кiсялевiч
Старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў I.Г.Урбан