Кіраўніцтва Лепельскага раёна накіравала віншаванне з Днём народнага адзінства

17.09.2022

Кіраўніцтва Лепельскага раёна накіравала віншаванне з Днём народнага адзінства

Паважаныя жыхары Лепельскага раёна! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам!

Дзень народнага адзінства аб'ядноўвае людзей розных пакаленняў, мірных працаўнікоў і воінаў - усіх сапраўдных патрыётаў нашай Айчыны ў імя свабоды і незалежнасці, самастойнага развіцця і дабрабыту Радзімы.

Дарагія землякі! Прыміце словы шчырай падзякі за вашы добрыя справы, грамадскія ініцыятывы, вялікія і малыя дасягненні, у якіх спалучыліся любоў да малой радзімы і нашай краіны, клопат аб родных і блізкіх.

Няхай Дзень народнага адзінства натхняе на новыя здзяйсненні і стваральную працу на карысць роднага краю і любімай Беларусі!

Няхай у кожным доме, у кожнай сям'і пануюць мір, дабрабыт і радасць!

Моцнага здароўя, упэўненасці ў сваіх сілах і поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў!

Са святам! З днём народнага адзінства!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў