Кіраўніцтва Лепельскага раёна віншуе са светлым святам Божага Нараджэння!

06.01.2022

Кіраўніцтва Лепельскага раёна віншуе са светлым святам Божага Нараджэння!

Гэта свята мае самыя добрыя пачуцці і намеры, служыць яднанню людзей на аснове агульных духоўных каштоўнасцяў і гістарычных традыцый, неад'емнай часткай якіх з'яўляюцца ўзаемная павага і згода, міласэрнасць і клопат аб блізкім.

Добрая традыцыя, звязаная з Калядамі, дапамагае нам праяўляць сапраўдны клопат аб блізкім, аказваць дапамогу і падтрымку маючым патрэбу.

Калядныя дні напоўнены цяплом і любоўю. Яны пераўтвараюць нас, умацоўваюць духоўныя асновы грамадства, напаўняюць нашыя сэрцы верай і надзеяй.

Няхай гэта вялікае свята сагравае вас, дае сілы ў пераадоленні нягод, дапамагае станавіцца лепшым і мудрэйшым.

Жадаем усім міру, здароўя і дабра.