Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
31.12.2021
Кіраўніцтва Лепельскага раёна віншуе жыхароў з надыходзячым Новым годам!
Дарагія жыхары Лепельшчыны! Сардэчна віншуем вас з надыходзячым Новым годам!
Гэта добрае, па-сапраўднаму сямейнае свята традыцыйна ўваходзіць у наша жыццё разам са светлымі надзеямі і планамі на будучыню, аб'ядноўвае вакол галоўных каштоўнасцяў - любовi да блізкіх, роднай хаты, бацькоўскаму краю, сваёй краіне.
Напярэдадні надыходзячага года асабліва верыцца ў тое, што наш свет павінен стаць лепшым, дабрэйшым. Хочацца спадзявацца, што шчасце і поспех абавязкова прыйдуць у кожную хату і ў кожную сям'ю. І гэта ў нашых сілах падарыць сваім блізкім і родным самае дарагое - гэта цеплыню, разуменне і любоў!
Ад душы ўдзячны за разуменне агульных мэт, падтрымку абранага шляху, адданасць і любоў да роднай зямлі. Няхай усё добрае, што радавала і аб'ядноўвала ўсіх нас у 2021-м, абавязкова знойдзе свой працяг у надыходзячым годзе!
Няхай новы 2022 год, будзе шчодрым на радасныя падзеі, апраўдае самыя смелыя чаканні, прынясе поспех, мір і дастатак у кожную сям'ю.
Ад усёй душы жадаем, каб вашы дамы напаўняліся шчасцем, святлом любовi і дабра! Моцнага здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў сваіх сілах і заўтрашнім дні!
З павагай,Старшыня Лепельскага РВК М.Л.КісялевічСтаршыня Лепельскага РСД І.Г.Урбан