Да Дня Канстытуцыі па ўсёй краіне праводзіцца акцыя "Мы – грамадзяне Беларусі!", падчас якой уручаюцца пашпарты юным беларусам

14.03.2025

Да Дня Канстытуцыі па ўсёй краіне праводзіцца акцыя "Мы – грамадзяне Беларусі!", падчас якой уручаюцца пашпарты юным беларусам

Сёння ў актавай зале Лепельскага сельсавета прайшло ўрачыстае мерапрыемства, падчас якога свой галоўны дакумент з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Ігара Урбана і старшыні Лепельскага сельсавета Васіля Шапкі атрымалі навучэнцы Поўсвіжскай базавай школы імя М.М. Тамашэвіча Лепельскага раёна.

- Сёння вы сталі паўнавартаснымі грамадзянамі і на руках у вас асноўны пацвярджаючы дакумент, - падкрэсліў Ігар Генадзьевіч. - Вы - наша будучыня і мы верым у вас. Я віншую вас з гэтай значнай падзеяй і жадаю росквіту і поспехаў у вучобе. Але не забывайце, хлопцы, і пра абавязкі: вучыцца, працаваць і ствараць.

Цёплыя словы віншаванняў прагучалі і з вуснаў Васіля Іванавіча, а таксама ён нагадаў, як важна сваёй вучобай, а затым і стваральнай працай уносіць уклад у развіццё і росквіт Беларусі.