Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
06.11.2025
Калегія ідэалагічнага актыву вобласці
Пасля практычнай часткі семінара ў Лепельскім РДК адбылося пленарнае пасяджэнне, на якім падвялі вынікі работы і задалі новыя мэты для ідэалагічнай вертыкалі Віцебскай вобласці.
У пасяджэнні прыняла ўдзел намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Вераніка Хомбак.
Начальнік галоўнага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама Марына Навіцкая, адкрываючы пасяджэнне адзначыла:
Строгае выкананне заканадаўства і паўсюднае выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі, а таксама актыўнае прывіццё любові да яе з ранняга ўзросту, з'яўляюцца ключавымі аспектамі паспяховага патрыятычнага выхавання і ідэалагічнай работы.
Па выніках пасяджэння былі выпрацаваны рашэнні, якія вызначаць ідэалагічную работу ў рэгіёне на бліжэйшую перспектыву.
Афіцыйная частка мерапрыемства завяршылася ўрачыстай цырымоніяй узнагароджання.
У тым ліку за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і актыўную грамадскую дзейнасць Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджана галоўны рэдактар раённай газеты "Лепельскі край" Яна Міснік.
Гэтая ўзнагарода стала асабліва сімвалічнай, так як прымеркаваная да 95-годдзя газеты.