Калектыў Цэнтра банкаўскіх паслуг 211 ААТ ААБ "Беларусбанк" у г. Лепелі па выніках 2024 года ўзнагароджаны дыпломам за ІІ месца ў працоўным спаборніцтве сярод цэнтраў банкаўскіх паслуг Віцебскай вобласці!

06.02.2025

Таксама Ганаровай граматай начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення 200 ААТ ААБ "БЕЛАРУСБАНК" па выніках работы за 2024 год узнагароджана Ірына Каранькова, спецыяліст па АРБУ ЦБУ 211 ААТ ААБ "БЕЛАРУСБАНК" у г. Лепелі.

Ірына Ануфрыеўна працуе ў аддзяленні БЕЛАРУСБАНКА ў в. Заслонава Лепельскага раёна. Ведае ўсіх кліентаў свайго аддзялення, заўсёды ўважлівая і тактоўная да наведвальнікаў, а яны адказваюць ёй узаемнасцю!