Камісія па занятасці: канкрэтныя справы і адрасны падыход

16.01.2026

Камісія па занятасці: канкрэтныя справы і адрасны падыход

У Лепельскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна пад кіраўніцтвам старшыні Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігара Урбана.
  
У цэнтры ўвагі былі рэальныя сітуацыі жыхароў: на гутарку запрасілі працаздольных грамадзян, якія знаходзяцца ў базе дадзеных, не занятых у эканоміцы.
  
Гэта дазволіла разгледзець пытанні занятасці аператыўна і напрамую.
  
Першаму з запрошаных адразу прапанавалі месца працаўладкавання. Адбылася гутарка з прадстаўніком працадаўцы - КУВП "Бароўка".
  
Другому грамадзяніну прапанавалі на выбар існуючыя вакансіі па спецыяльнасці.
  
Упэўнены, што абодва пытанні вырашацца станоўча. Галоўнае - жаданне чалавека працаваць, а магчымасць мы дапаможам знайсці!..