Конкурс «Лідэр - 2022»

12.04.2022

Конкурс «Лідэр - 2022»

Сёння ў раённым Доме прайшоў конкурс на лепшага лідэра пярвічнай арганізацыі Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" "Лідэр - 2022".

Сёння ў раённым Доме прайшоў конкурс на лепшага лідэра пярвічнай арганізацыі Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" "Лідэр - 2022".

Арганізатарамі конкурсу выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лепельскага раённага выканаўчага камітэта і Лепельскі раённы камітэт ГА "БРСМ".

Конкурс быў праведзены з мэтай выяўлення ініцыятыўнай, творчай моладзі, стварэння ўмоў для яе самарэалізацыі, павышэння эфектыўнасці дзейнасці школьнага самакіравання, прапаганды перадавога вопыту дзейнасці пярвічных арганізацый ГА "БРСМ".

У конкурсную праграму ўваходзіла:

Конкурс самапрэзентацыі "Я - лідэр!".

Конкурс відэаролікаў прысвечаны Году гістарычнай памяці.

Дуэт лідэраў "Лідэр-сюрпрыз".

Пераможцам конкурсу стала навучэнка Бароўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна Вараб'ёва Вольга.