Канцэрт, прысвечаны Дню жанчын, адбыўся ў Доме культуры. Зала была поўная і асноўную масу гледачоў складалі прыгожыя дамы

10.03.2025

Канцэрт, прысвечаны Дню жанчын, адбыўся ў Доме культуры. Зала была поўная і асноўную масу гледачоў складалі прыгожыя дамы

Кіраўнікі і работніцы шматлікіх арганізацый і прадпрыемстваў, актывісткі грамадскіх аб'яднанняў, ветэраны працы і проста жыхаркі горада і раёна з задавальненнем адгукнуліся на запрашэнне наведаць святочнае мерапрыемства.

Да выдатных жанчын Лепельскага раёна звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Кісялевіч:

Гэта светлае вясновае свята сімвалізуе наступ вясны, прыгажосці, любові, радасці і цяпла. Мы гаворым дзякуй нашым мамам за жыццё, якое яны нам падарылі. Жонкам і дочкам – за шчасце быць мужам і бацькам. Жанчынам-калегам - за падтрымку і разуменне, - сказаў ён. - Вы напаўняеце наша жыццё асаблівым сэнсам, робіце яго ярчэйшым. Вашы любоў і падтрымка дапамагаюць нам ва ўсіх жыццёвых выпрабаваннях.

Прадстаўніцам розных прафесій сёння былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.

Са сцэны сёння прагучалі і словы віншаванняў ад Васіля Пшанко, старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання ветэранаў.

Васіль Іванавіч таксама ўручыў узнагароды выдатным дамам.

Пасля ўрачыстай часткі музычнымі фарбамі пад назвай "Шчасце там, дзе ты" з гледачамі падзяліліся навучэнцы і настаўнікі Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў.