Куды схадзіць у Лепелі ў гэтыя выхадныя?

08.08.2025

Куды схадзіць у Лепелі ў гэтыя выхадныя?

9-10 жніўня ў Бярэзінскім біясферным запаведніку адбудзецца VI фестываль славянскай міфалогіі "Шлях Цмока". Сёлета мерапрыемства ўпершыню пройдзе на новай лакацыі - каля вёскі Домжарыцы.

9-10 жніўня пройдзе адкрыты турнір па пляжным валейболе на гарадскім пляжы. Пачатак 9 жніўня - у 10.00.

9 жніўня 10-ы тур 2-га круга чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе сярод аматарскіх каманд 2025 года - рэгіянальны этап чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод мужчынскіх каманд другой лігі. ФК "Лепель" сустрэне на хатнім стадыёне ФК "Красный борец" (Орша). Пачатак матчу: 18.00. Месца правядзення: стадыён "Гарадскі" (г. Лепель, вул. Лабанка, 52А).

А таксама можна прагуляцца па маляўнічых месцах нашага краю.