Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
23.06.2022
Лепель прыняў эстафету правядзення рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Дарогамі мужнасці і стойкасці»
Рэспубліканская патрыятычная акцыя «Дарогамі мужнасці і стойкасці» праходзіць па населеных пунктах Беларусі, узнагароджаных вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Па сутнасці, гэта беларускі аналаг звання горада-героя. Такi гонар ў нас маюць 20 гарадоў, у тым ліку і горад Лепель, шэсць пасёлкаў і адна вёска.
У зале раённага Дома культуры сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, Лепельскага благачыння, працоўных калектываў раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, а таксама іншыя неабыякавыя лепельчане.
У ролі спікераў выступілі Ігар Урбан, старшыня раённага Савета дэпутатаў, Алена Барадзейка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама Аляксандр Клімовіч, намеснік па ідэалагічнай рабоце вайсковай часці 28443.
— Патрыятычная акцыя «Дарогамі мужнасці і стойкасці» стартавала ў Беларусі 20 чэрвеня і была ініцыявана дзяржаўна-грамадскім аб'яднаннем «Веды». Акцыя ахопіць 27 гарадоў і населеных пунктаў, якія ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Сярод іх — Лепель, — пачала сустрэчу Алена Барадзейка.
Далей для ўвагі гледачоў быў прадэманстраваны фільм, падрыхтаваны раённым краязнаўчым музеем і Лепельскім тэлебачаннем. На вялікім экране жудасныя кадры спаленых вёсак Лепельскага раёна і горкія факты той страшнай вайны.
- Мы павінны пра гэта памятаць! Наш раён - адно з тых месцаў, дзе вайна пакінула непапраўны след у гісторыі. Па звестках архіва, за гады вайны на Лепельшчыне забіта 4700 чалавек, у тым ліку 1600 жанчын, 550 дзяцей, 903 чалавекі былі вывезены ў Германію на катаржныя работы. Акцыя «Дарогамі мужнасці і стойкасці» заклікае нас узгадаць сваіх землякоў, якія ў гады вайны выйшлі на абарону Радзімы, мiру, светлай будучыні. Мы павінны ведаць і шанаваць сваю гісторыю, сваіх герояў. Гэта акцыя - заклік казаць праўду, - падкрэсліў Ігар Урбан.
Таксама перад аўдыторыяй выступіў Аляксандр Клімовіч, прадстаўнік вайсковай часткі. Аляксандр Аляксандравіч пазнаёміў лепельчан з работай пошукавай воінскай часці, агучыў галоўныя метады ў дзейнасці пошукавага батальёна.