Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
14.11.2024
ЛЕПЕЛЬ СЯЧЭ! Сёння наш раён прыняў эстафету ад Аршаншчыны па колцы дроў
Спаборніцтвы па колцы дроў у Лепелі праходзяць упершыню.
Сёння калолі дровы 12 каманд: Лепельскага райвыканкама, Лепельскага Савета дэпутатаў, Лепельскага лясгаса, РАНС, Рэдакцыі газеты "Лепельскі край", Філіяла "Лепельскі МКК", КУВП "Бароўка", Філіяла "Лепельводаканал", РМЗ, аддзела па адукацыі райвыканкама, ваеннага санаторыя, Лепельскага раёна газазабеспячэння. Каманды складаліся з трох чалавек (двое мужчын і 1 жанчына).
Арганізатарамі спаборніцтва сталі аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, Лепельскі лясгас, сектар спорту і турызму райвыканкама.
Нягледзячы на зябкае надвор'е, было вельмі горача і весела. Секлі так, што аж трэскі ляцелі! А сагрэцца можна было і гарачай гарбатай.
А вось і вынікі: 1 месца – каманда Лепельскага раёна газазабеспячэння. 2 месца - каманда рэдакцыі раённай газеты "Лепельскі край". 3 месца - каманда Лепельскага РАНС.
Віншуем пераможцаў, а дровы тым часам загружаюцца для перавозкі сем'ям.
Кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч перадаў эстафету Ушацкаму і Верхнядзвінскаму раёнам.