Лепельчане, а вы змянілі шыны на зімовыя? ДАІ ўжо правярае!

04.12.2025

Лепельчане, а вы змянілі шыны на зімовыя? ДАІ ўжо правярае!

З 1 па 5 снежня праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя "Зіма – экзамен для вадзіцеля!"

Эксплуатацыя аўтамабіля зімой значна складаней, чым летам. Тэхніцы даводзіцца працаваць у неспрыяльных, а часам экстрэмальных умовах. Для таго, каб машына прасцей перанесла зімовы перыяд, мела ўпэўненую ўстойлівасць на дарозе і не дастаўляла кіроўцу непрыемнасцяў, варта выканаць адно важнае дзеянне – своечасова змяніць шыны. Памятаеце, што пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі на ўсіх колах, абавязкова з аднолькавым малюнкам пратэктара на адной восі.

- 1 верасня 2025 года былі адкарэктаваны правілы дарожнага руху. Адзін з пунктаў датычыўся выкарыстання зімовай гумы на легкавых аўтамабілях, — акцэнтуе ўвагу старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Лепельскага РАУС, Вадзім Седзін. - Па новых правілах, падчас эксплуатацыі зімовыя шыны павінны мець рэшткавую глыбіню малюнка пратэктара не менш за 4 мм. Зімовымі лічацца цяпер толькі шыны, на маркіроўцы якіх адначасова прысутнічаюць два знакi: знак горнай вяршыні з трыма пікамі і сняжынкай унутры, а таксама адзін са знакаў M+S, M&S, MS. Хоць снег яшчэ не выпаў, ноччу тэмпература дасягае мінусавых паказчыкаў, з-за чаго днём на дарогах можа быць слізка.

Пагутарыўшы з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі АДАІ Лепельскага РАУС мы высветлілі, як паказвае практыка, вадзіцелі сталі больш сур'ёзна ставіцца да правіл ПДР. Усё радзей можна сустрэць кіроўцу з летняй гумай зімой. За ўдзел у дарожным руху на летніх або зношаных шынах зімой прадугледжана адказнасць. Гаворка ідзе пра папярэджанне або штраф да 1 базавай велічыні, а пры паўторным на працягу года парушэнні — ад 2 да 5 базавых велічынь. Калі ж зношаная ці ж летняя гума прывядзе да стварэння аварыйнай абстаноўкі або ДТЗ, то штраф прадугледжаны значна вышэй з магчымым пазбаўленнем кіроўцы правоў. Усё больш удзельнікаў дарожнага руху аддаюць перавагі шынам беларускага вытворцы, якая адпавядаем усе нормам і патрабаванням. Як паказала праверка нашы вадзіцелі сапраўды загадзя рыхтуюцца да каляндарнай зімы.