Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
22.02.2024
Лепельчане актыўна ўдзельнічаюць у датэрміновым галасаванні
У другі дзень галасавання жыхары Лепельскага раёна працягваю актыўна ісці на участкі, каб аддаць свой голас за кандыдатаў у дэпутаты. Высокая яўка выбаршчыкаў назіраецца на ўчастку для галасавання N 4, які размяшчаецца ў будынку гімназіі г. Лепеля. Гэты ўчастак можна назваць адным з самых шматлюдных - тут зарэгістраваны 2504 выбаршчыкі. Як адзначае старшыня камісіі, датэрміновае галасаванне праходзіць спакойна, грамадзяне прыходзяць дасведчанымі аб кандыдатах, робяць свой выбар упэўнена, без замінак.
Са сваім выбарам я вызначылася загадзя, вывучыла праграмы кандыдатаў. На выбарах звычайна галасую датэрмінова. Вось і зараз заехала ў абедзенны перапынак, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак, - пракаментавала галасуючая. Тыя, хто вырашыць прыйсці на ўчастак 25 лютага, прагаласуе, а таксама адчуе атмасферу свята, бо ў адзіны дзень галасавання на ўсіх участках будзе арганізаваны святочны гандаль, падрыхтаваны канцэртныя праграмы.