Лепельчане атрымалі ўзнагароды ад «Беларускага фонда міру»

01.02.2022

Лепельчане атрымалі ўзнагароды ад «Беларускага фонда міру»

У Віцебску ўшаноўвалі актыў Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру» ў сувязі з 60-годдзем з дня ўтварэння арганізацыі. Загадчык установы адукацыі «Яслі-сад №9 г.Лепеля» Шкіндэр Святлана Уладзіміраўна, дырэктар установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Лепеля» Бруцкі-Сцемпкоўскі Аляксандр Мікалаевіч прынялі ўдзел ва ўрачыстасці, дзе разам з іншымі кіраўнікамі Школ мiру былі ўзнагароджаны юбілейным медалём «БЕЛАРУСКІ ФОНД МIРУ — 60 ГАДОЎ».

Пры падтрымцы здымачнай групы Лепельскага тэлебачання юныя міратворцы з установы адукацыі «Яслі-сад №9 г.Лепеля» накіравалі віншавальны відэазварот у Віцебскае абласное аддзяленне ГА «Беларускі фонд міру» ў сувязі з 60-годдзем з дня ўтварэння арганізацыі. Хлопцы старэйшай групы прачыталі праніклівыя вершы, прысвечаныя дзейнасці фонду, выканалі песню «Сонечнае кола», а таксама аўтарскую песню «Наша Зямля».