Лепельчане працягваюць удзельнічаць у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Сад надзеі"

02.10.2024

Лепельчане працягваюць удзельнічаць у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Сад надзеі"

Так, выкладчыкі і навучэнцы Лепельскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі сабралі ўраджай у садзе ўстановы і пачаставалі сакавітымі пладамі людзей мудрага ўзросту, якія пражываюць у гэтым мікрараёне.

Нагадаем, што рэспубліканская дабрачынная акцыя "Сад надзеі" праводзіцца ў Беларусі па ініцыятыве Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. А мэта акцыі - адрадзіць школьнае садоўніцтва, прыцягнуць дзяцей да дзейнасці па ахове навакольнага асяроддзя і працы на карысць сваёй малой Радзімы.