Лепельчане прынялі ўдзел у Мінскім паўмарафоне 2023

12.09.2023

Лепельчане прынялі ўдзел у Мінскім паўмарафоне 2023

Па традыцыі ў другую нядзелю верасня сталіца бяжыць. Каляндарная восень яшчэ не залатая, але сёння - сонечная. І такой яе зрабілі не толькі цёплыя вераснёўскія промні, але і тысячы ўдзельнікаў Мінскага паўмарафона.

 - Ужо які год мы пераадольваем кіламетры пад слоганам «Бяжым разам». Тысячы аднадумцаў і саюзнікаў: мэты ў кожнага свае, кірунак - адзін на ўсіх, - кажа Мікалай Шчупак.

У забегу прынялі ўдзел Аляксандр Зайцаў, Мікалай Шчупак і Алег Бохан.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі і Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы.