Лепельчане з афіцыйным візітам накіраваліся ў г. Кемерава і г. Ленінск-Кузнецкі Кемераўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

16.04.2025

Лепельчане з афіцыйным візітам накіраваліся ў г. Кемерава і г. Ленінск-Кузнецкі Кемераўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Праграма рабочага візіту насычаная: правядзенне дзелавых сустрэч і перамоў з кіраўніцтвам і актывам рэгіёна, наведванне вытворчых і сацыяльных аб'ектаў, памятных месцаў і інш.

На сустрэчу з брацкім народам прыбылі кіраўнік Лепельскага раёна Міхаіл Кісялевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак, а таксама кіраўнікі ААТ "Лепельскі рамонтна-механічны завод", філіяла "Лепельскі МКК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат", ДРАЦ "Жамчужына".