Лепельчане вельмі гасцінныя і камунікабельныя людзі, сябруюць не толькі з калегамі з суседніх раёнаў, але і суседніх краін. Пацверджанне таму - гэтая навіна

21.10.2024

Лепельчане вельмі гасцінныя і камунікабельныя людзі, сябруюць не толькі з калегамі з суседніх раёнаў, але і суседніх краін. Пацверджанне таму - гэтая навіна

Сёлета 15 гадоў сяброўства паміж клубам для людзей з інваліднасцю “Добрыя сустрэчы” ТЦСАН Лепельскага раёна і ГА “БелТІЗ” па Лепельскім раёне і клубам для людзей з інваліднасцю “Рамонак” гарадской бібліятэкі з горада Балахна Ніжагародскай вобласці (Расія).

Днямі на базе аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў прайшоў юбілейны тэлемост паміж клубамі пад назвай "Свет на кончыках пальцаў", які прысвечаны месячніку "Чалавек з белым кіем".

На працягу гэтых гадоў лепяльчане не толькі абменьваліся вопытам, але і стварылі сувязі, якія сталі асновай для многіх сумесных мерапрыемстваў, праектаў і культурных ініцыятыў.