Лепельчане запалілі на міжнародным турніры "Танчым разам" у рамках "Славянскага базару"!

14.07.2025

Лепельчане запалілі на міжнародным турніры "Танчым разам" у рамках "Славянскага базару"!

Ужо ў 12-ы раз гэты яркі фестываль сабраў прыхільнікаў народнага танца з усёй Беларусі. Сёлета каля 100 пар паказалі сваё майстэрства ў трох узроставых катэгорыях: 16-30 гадоў, 30-50 гадоў і 50+.

Нашы землякі выступілі ў конкурсе, выканаўшы народныя танцы "Кракавяк", "Барыня" і "Полька".

Узорны фальклорны калектыў "Сунічкі" (заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь) прадставіў таленавітыя пары: Шкірандо Мацвей і Мазго Юлія, Быкаў Васіль і Шрамко Аляксандра (катэгорыя 16-30 гадоў).

Кіраўнік калектыву Кажэмская Алеся Уладзіміраўна заваявала дыплом II ступені ў намінацыі "Конкурс харэаграфічнай імправізацыі — батл"!

Калектыў "Кругаверць" таксама годна выступілі: пары Жбаннікава Алена і Марчанка Арцём, Асоўская Людміла і Крыцкі Уладзімір атрымалі дыпломы ўдзельнікаў.

Лепель можа ганарыцца сваімі талентамі! Брава нашым танцорам за яркія выступленні і любоў да народнага мастацтва!