Лепельчанка Крысціна Дорахава - удзельнік "Каманды будучыні"

03.02.2025

Лепельчанка Крысціна Дорахава - удзельнік "Каманды будучыні"

Нацыянальны праект "Каманда будучыні" - конкурс, задачай якога з'яўляецца пошук, развіццё і падтрымка перспектыўных лідараў, якія валодаюць высокім узроўнем асабістых якасцяў і кіраўніцкіх кампетэнцый. Мэтай праекта з'яўляецца пошук, развіццё і падтрымка перспектыўных лідэраў, якія валодаюць высокім узроўнем асобасных якасцяў і кіраўніцкіх кампетэнцый.

І вось Маладзёжны парламент пры Нацыянальным сходзе даў старт восьмаму набору лідэрскай платформы "Каманда будучыні".

Для ўдзелу ў восьмым наборы лідарскай платформы паступіла звыш 150 заявак, але адабралі 60 найбольш актыўных прадстаўнікоў моладзі на падставе запоўненых анкет.

Сярод іх і наша Крысціна!!!

- Я вельмі рада і лічу, што са 150 удзельнікаў я адна з тых, хто трапіў на лідарскую платформу. Гэта магутны інструмент для развіцця асобасных якасцяў і персанальнага росту, - адзначыла Крысціна. "Каманда будучыні" - гэта ўнікальны праект, аналагаў якому ў Беларусі няма.