Лепельчанка Таіса Яско стане ўдзельніцай экстрым-шоу "Героі. Эвалюцыя"!

03.03.2025

Лепельчанка Таіса Яско стане ўдзельніцай экстрым-шоу "Героі. Эвалюцыя"!

Жыхарка Лепеля Таіса Яско прайшла кастынг і ўвайшла ў лік удзельнікаў новага сезона папулярнага экстрым-шоу "Героі. Эвалюцыя"! 32-гадовая Таіса працуе ўрачом-анестэзіёлагам-рэаніматолагам у цэнтральнай раённай бальніцы, але, акрамя прафесійных дасягненняў, яна актыўна захапляецца спортам і творчасцю.

Таіса займаецца плаваннем, катаецца на каньках і лыжах, а таксама грае на скрыпцы і захапляецца вышыўкай. Яе любімыя віды спорту - хакей і вялікі тэніс.

Мэта Таісы ў праекце - стаць больш спартыўнай і даказаць, што нават у складаных умовах можна пераадолець сябе. Яе дэвіз: "Пакуль дыхаю — спадзяюся".

Лепельчанка ўжо рыхтуецца да выпрабаванняў, якія чакаюць яе ў шоу, і мы ўпэўненыя, што яе мэтанакіраванасць, рознабаковыя таленты і аптымізм дапамогуць ёй годна прайсці ўсе этапы праекта. Пажадаем Таісе поспеху і будзем хварэць за нашу зямлячку!