Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
06.12.2024
Лепельшчына сёння прымае гасцей - у раённым выканаўчым камітэце праходзіць выязная нарада пастаяннай камісіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання па пытаннях сацыяльнай сферы і справах моладзі
Удзел у нарадзе бяруць Дзмітрый Дзямідаў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў, Ігар Ляхаў, старшыня Смаленскай абласной Думы, Сняжана Цітова, старшыня пастаяннай камісіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па пытаннях сацыяльнай сферы і справах моладзі, Міхаіл Вішнявецкі, начальнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса раёна, вобласці і суседняй дзяржавы - Расіі.
Паважаных гасцей, як і належыць, сустрэлі духмяным караваем і пажадалі плённай работы на лепельскай зямлі.
Адкрываючы сустрэчу, Дзмітрый Дзямідаў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў, адзначыў своечасовасць і важнасць пытанняў, якія абмяркоўваюцца сёння...
Сацыяльная сфера Віцебскай вобласці і яе магчымасці да супрацоўніцтва, развіццё аховы здароўя ў паўночным рэгіёне, турыстычны патэнцыял Лепельшчына - гэтыя пытанні сёння былі ключавымі на нарадзе.
Дакладчыкі расказалі аб дасягненнях рэгіёну ў гэтай сферы, абазначылі новыя праекты па напрамках, адзначылі ўпэўненае і якаснае развіццё вобласці ў пытаннях аховы здароўя, турыстычнай сферы.
Члены пастаяннай камісіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання па пытаннях сацыяльнай сферы і справах моладзі сёння наведалі новы ФАЦ з басейнам
Загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Алена Скарбо расказала аб комплексе паслуг, наведвальнасці і важнасці для нашага раёна цэнтра.
Прысутныя азнаёміліся з басейнам для дарослых на тры плавальныя дарожкі, з дзіцячым басейнам даўжынёй 10 м, дзе воднымі трэніроўкамі могуць займацца нават малыя да шасці гадоў.
Было адзначана, што ў ФАЦ таксама дзейнічае секцыя па плаванні, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю ў дзяцей рознага ўзросту.
Не засталіся без увагі сауна з купэллю і спартыўная зала з трэнажорамі, дзе займаюцца цяжкаатлеты, масажны кабінет і ўтульнае кафэ.
Госці адзначылі, што захоплены новым ФАЦ, які адпавядае самым сучасным патрабаванням.
Як прыгожа, гучна, душэўна і весела Лепельшчына ўмее сустракаць гасцей, сёння было відавочна па візіте дэпутатаў у цэнтр "Жамчужына".
Нагадаем, менавіта ў гэту здраўніцу паўночнага рэгіёну гэтымі днямі на аздараўленне прыбылі хлопцы з Данецкай Народнай Рэспублікі.
Чым здзіўляе, як забаўляе і аздараўляе "Жамчужына" рабят з ДНР, госці даведаліся падчас экскурсіі па цэнтры.
Дырэктар здраўніцы Вера Закрэўская правяла прадстаўнікоў улады і дэпутацкага корпуса па паверхах, дзе прадставіла ўвесь унікальны досвед работы санаторыя з дзецьмі.
Адзначым, хлопцы з ДНР прыбылі на Лепельшчыну ў рамках рэалізацыі гуманітарнага праекта "Дзецям - дзяцінства без вайны", ініцыятарам якога выступілі Віцебскі абласны Савет дэпутатаў, Смаленская абласная Дума і Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь".
Самыя вясёлыя, кранальныя і доўгачаканыя хвіліны чакалі ўсіх удзельнікаў сустрэчы наперадзе. Для хлопцаў з Данецкай Народнай Рэспублікі арганізавалі яркае прадстаўленне.
Кожнае дзіця адчула сябе ў цэнтры чароўнага свята. Свята добрага, мірнага і шчаслівага. Разам з прадстаўнікамі ўлады і дэпутатамі дзеці забыліся на ўсе цяжкасці. Яны адчувалі толькі адно - радасць, спакой, клопат, бяспеку і падтрымку.
Вядома, не абышлося без сюрпрызаў - дзецям былі адрасаваны цёплыя словы віншаванняў з надыходзячым Новым годам і ўручаны падарункі.
Няхай усе загаданыя жаданні ў хлопцаў спраўдзяцца...