Лепельшчына сёння сабрала больш за 100 спецыялістаў на Міжнародным маладзёжным форуме інавацыйных ідэй для развіцця сацыяльнай сферы

13.06.2024

Лепельшчына сёння сабрала больш за 100 спецыялістаў на Міжнародным маладзёжным форуме інавацыйных ідэй для развіцця сацыяльнай сферы

Удзел у мерапрыемстве бяруць спецыялісты не толькі Віцебшчыны, але і краіны-суседкі Расіі.

Цырымонія адкрыцця форуму ператварылася ў вялікае свята. Ганаровымі гасцямі сустрэчы сталі намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак, начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі, апекі і папячыцельства Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай Арол, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Барыс Яфрэмаў, а таксама прадстаўнікі дэлегацый са Смаленскай і Пскоўскай абласцей.