Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
03.12.2024
Лепельшчына сустракае дзяцей з Данбаса: пры падтрымцы "Белай Русі" ў Віцебскай вобласці арганізавана аздараўленне дзяцей
Сродкі, якія збіраліся восенню сумеснымі намаганнямі па ўсёй краіне, пайшлі не толькі на фарміраванне гуманітарнага груза для жыхароў Курскай вобласці і новых рэгіёнаў Расіі, але і на пуцёўкі для дзяцей-сірот, чые бацькі загінулі падчас баявых дзеянняў, а таксама дзяцей, якія выхоўваюцца ў школах-інтэрнатах.
- Маштабная дабрачынная акцыя "Спіна да спіны" працягваецца. Сёння ў Мiнску мы сустрэлі 40 дзяцей з ДНР, якія прыехалі да нас на аздараўленне. Бліжэйшыя два тыдні дзеці правядуць у дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Жамчужына" ў Лепельскім раёне, - распавёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, лідэр "Белай Русі" Алег Раманаў.
Начальнік прадстаўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Сняжана Цітова нагадала: - Хлопцы з Данбаса, якія адпачывалі ў "Жамчужыне" ў жніўні, да гэтага часу падтрымліваюць з намі сувязі. Прыемна, што ім спадабалася ў Беларусі.
Дзяцей чакае не толькі аздараўленне, але і насычаная культурна-забаўляльная праграма. Набліжаецца Новы год, і будзе зроблена ўсё, каб час, праведзены ў Беларусі, быў для нашых маленькіх гасцей радасным, шчаслівым і запамінальным!