Лепельшчына святкуе 105 гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі

04.11.2022

Лепельшчына святкуе 105 гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі

Зусім хутка, 7 лістапада, Беларусь адзначыць 105-ю гадавіну Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай важнай гістарычнай даце гэтымі днямі праходзяць па ўсёй краіне. На Лепельшчыне таксама прыгадалі падзеі 1917 года.

Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўстаноўлены таблічкі з QR-кодам ля брацкай магілы на Прывакзальнай плошчы і ля мемарыяльнай дошкі ўстаноўленай у гонар Веры Маргевіч.

Удзел у цырымоніі прынялі прадстаўнікі  мясцовай улады, кіруючыя асобы працоўных калектываў, прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, моладзь, ветэраны працы. Гэта прадстаўнікі розных пакаленняў, аб'яднаныя актыўнай жыццёвай пазіцыяй і павагай да мінулага нашай Радзімы. Працягваліся ўрачыстыя мерапрыемствы ў зале раённага Дома культуры, дзе сваю  праграму прадставілі вайскоўцы вайсковай часці 71327. Для навучэнцаў школ была арганізавана выстава, фотазона, прафарыентацыйная гутарка, канцэрт.