Лепельскае аддзяленне Дэпартамента аховы расчыніла дзверы для школьнікаў. Сустрэча прайшла ў рамках Дня адчыненых дзвярэй

22.10.2024

Лепельскае аддзяленне Дэпартамента аховы расчыніла дзверы для школьнікаў. Сустрэча прайшла ў рамках Дня адчыненых дзвярэй

Узаемадзеянне паміж кінолагам і сабакам прадэманстраваў сяржант міліцыі Даніла Палонскі са сваім верным сабакам Ласкай.

Наступным пунктам праграмы стала выстава сродкаў індывідуальнай бронеабароны супрацоўніка пазаведамаснай аховы. Інструктары расказалі юным гасцям аб спецыфіцы службы і прадэманстравалі элементы экіпіроўкі.

Кожны жадаючы змог прымерыць на сябе бронекамізэльку, каску, разгледзець навучальную зброю.

Дзень адчыненых дзвярэй у пазаведамаснай ахове прайшоў ажыўлена - школьнікі фатаграфаваліся і абяцалі яшчэ не раз прыйсці ў госці.