Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
31.01.2022
Лепельскаму цэнтру рамёстваў споўнілася 30 гадоў
Наш Лепельскі край славіцца даўняй багатай гісторыяй традыцыйных мастацтваў і рамёстваў, многія з якіх існуюць і зараз. І як вы думаеце, дзякуючы чаму гэтыя традыцыі захаваліся? Вядома, дзякуючы велізарнай працы людзей, не абыякавых да гісторыі і традыцый краю. Калектыў такіх аднадумцаў, якія гатовы дзень і ноч напралёт сядзець за ткацкім, ганчарным ці іншым станком, працуе ў ДУК «Лепельскі цэнтр рамёстваў».
Цэнтр пачаў сваю працу 30 студзеня 1992 года - роўна 30 гадоў таму. Увесь гэты перыяд супрацоўнікі ўстановы збіраюць, захоўваюць і перадаюць веды і традыцыі народных рамёстваў маладому пакаленню. Тут не проста займаюцца ганчарнай справай і пашывам традыцыйных касцюмаў, але і даюць магчымасць наведвальнікам сваімі рукамі выпрабаваць тэхналогіі рамёстваў пад чулым кіраўніцтвам настаўнікаў. Акрамя гэтага, майстры могуць навучыць традыцыйнаму беларускаму рамяству: ткацтву, вышыўцы, разьбе па дрэве, саломапляценню, кераміцы, пашыву беларускага нацыянальнага касцюма і многаму іншаму.
Дзейнасць работнікаў цэнтра накіравана на адраджэнне і падтрымку традыцыйнага народнага мастацтва, развіццё творчых здольнасцей дзяцей і дарослых, далучэнне да беларускай культуры і народнай творчасці. Таксама ў Цэнтры рамёстваў праводзяцца майстар-класы па розных відах рамёстваў, выставы майстроў і мастакоў, фотасесіі ў цыкавым інтэр'еры і іншыя ўрачыстыя мерапрыемствы. Увазе наведвальнікаў прадстаўлена пастаянная экспазіцыя калекцый ручнікоў, нацыянальнага касцюма, ткацтва і іншыя. Майстры Цэнтра рамёстваў - пастаянныя ўдзельнікі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», рэспубліканскага свята-конкурсу «Вясновы букет», абласнога свята «Дажынкі» і іншых. Пры Цэнтры рамёстваў працуе салон-крама «Скарбонка», дзе можна набыць сувеніры ручной работы на свой густ. Асабліва любяць турысты наведаць салон-краму, каб дадому прывезці нешта незвычайнае і ўнікальнае.
У цэнтры працуе згуртаваны калектыў аднадумцаў, майстроў з вялікай літары, людзей, якія заўсёды вырашаюць пастаўленыя задачы, развіваюць народнае мастацтва і перадаюць яго!
Наталля Храпавіцкая.