Лепельская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" аб'яўляе дабрачынную акцыю па зборы рэчаў для дзяцей з Данецкай Народнай Рэспублікі

10.12.2024

Лепельская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" аб'яўляе дабрачынную акцыю па зборы рэчаў для дзяцей з Данецкай Народнай Рэспублікі

Нагадаем, у гэтыя дні рабяты ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў адпачываюць у цэнтры "Жамчужына" і будуць вельмі рады ўвазе і клопату ад жыхароў Лепельшчыны.

Жэст дабра ў выглядзе перадачы патрэбных рэчаў (адзенне, канцылярыя, цацкі) дазволіць зрабіць жыццё маленькіх грамадзян з суседняй краіны яшчэ камфортней. А самае галоўнае - дзеці адчуюць усю сілу гасціннасці і дабрыні нашага беларускага народа.

Пункт збору рэчаў будзе размешчаны ў будынку рэдакцыі раённай газеты"Лепельскі край".

Акцыя працягнецца да 17 снежня 2024 г.

Тэлефон для даведак: 6-15-13; 6-66-80.