Лепельскі раён газазабеспячэння - лепшы ў арганізацыі працы з моладдзю

03.02.2022

Лепельскі раён газазабеспячэння - лепшы ў арганізацыі працы з моладдзю

Падведзены вынікі конкурсу на лепшую арганізацыю працы з моладдзю ў працоўных калектывах арганізацый горада Лепеля і раёна. Па вынікам конкурсу 1 месца заслужана заваяваў калектыў Лепельскага раёна газазабеспячэння філіяла ПУ «Чашнікгаз» УП «Віцебскаблгаз». Сёння адбылося ўрачыстае ўшаноўванне пераможцы - Алена Барадзейка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, уручыла дыплом і памятны падарунак Кацярыне Дворак, прадстаўніцы калектыву Лепельскага раёна газазабеспячэння, адказнай за працу з моладдзю.

УП «Віцебскаблгаз» невыпадкова мае рэпутацыю адказнага прадпрыемства, стварае ўсебаковыя ўмовы для прафесійнага росту і самарэалізацыі маладых спецыялістаў. А аснова поспеху - падрыхтоўка і падтрымка маладых перспектыўных кадраў.

— Не сакрэт, што УП «Віцебскаблгаз» з'яўляецца пляцоўкай для тых, хто імкнецца не толькі пабудаваць паспяховую кар'еру ў газавай галіне, але і для самарэалізацыі у іншых сферах, развіцця сябе як асобы. Наша прадпрыемства аб'ядноўвае таленавітую моладзь. У гэтым адмысловую ролю гуляюць грамадскія арганізацыі і аб'яднання.

Моладзь нашага прадпрыемства, як неад'емная частка працоўнага калектыву ў цэлым, пастаянна прымае ўдзел у мерапрыемствах спартыўнай, фізкультурна-аздараўленчай, патрыятычнай, культурна-асветніцкай накіраванасці, - адзначыла Кацярына Дворак. - Так, за 2021 год была праведзена маса спартыўных мерапрыемстваў - турніры УП «Віцебскаблгаз» па шашках, шахматах, лыжным гонкам, лёгкаатлетычнаму кросу, гіраваму спорту, стральбе, дартсу, плаванню, футболу, баскетболу, тэнісу і інш. Таксама хачу падкрэсліць, што для арганізацыі вольнага часу на прадпрыемстве забяспечаны неабходныя ўмовы - ёсць спартыўная зала, набыты неабходны спартыўны рыштунак, сцэнічны інвентар, — адзначыла суразмоўца.

Акрамя гэтага Кацярына Леанідаўна падкрэсліла, што праца з моладдзю ў Лепельскім раёне газазабеспячэння знаходзіцца ў цесным узаемадзеянні з прафсаюзным аб'яднаннем, РГА «Белая Русь». Напрыклад, у снежні для супрацоўнікаў прадпрыемства была арганізавана турыстычная паездка ў Дзяржаўную прыродаахоўную установу «Бярэзінскі біясферны запаведнік». На працягу ўсяго года моладзь прадпрыемства прымала ўдзел у розных семінарах - тэхнічных, эканамічных, экалагічных.

— Неад'емнай часткай для нашай каманды стала правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на вырашэнне праблем, звязаных з адаптацыяй моладзі на працоўных месцах, адукацыяй, грамадска-палітычным выхаваннем, аховай здароўя, адпачынкам, вольным часам, культурай, фізічнай культурай.

Па-ранейшаму актуальным у працы з моладдзю з'яўляецца развіццё грамадскага складніка дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, якi заключаецца ў забеспячэнні паўнацэннага прававога і сацыяльнага статусу маладых спецыялістаў, стварэнні прававых, арганізацыйных, эканамічных умоў і гарантый для самарэалізацыі маладога чалавека, садзейнічанні развіццю маладзёжных ініцыятыў, - расказала Кацярына Леанідаўна.

Дарэчы, конкурс на лепшую арганізацыю працы з моладдзю ў працоўных калектывах на Лепельшчыне праводзіцца рэгулярна. Пераможца вызначаецца па прадастаўленым конкурсным матэрыяле - творчай справаздачы. У гэтым годзе працы прымаліся да 31 снежня 2021 года.